Беларуская Служба

Польскія ўлады не выключаюць правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі падчас пабудовы плота на мяжы

17.01.2022 13:12
Праект узвядзення 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы быў зацверджаны Варшавай падчас міграцыйнага крызісу, штучна выкліканага рэжымам Лукашэнкі.
Намеснік галоўнага каменданта Памежнай службы Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўскаtwitter.com/MSWiA_GOV_PL

У Польшчы не выключаюць правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі падчас пабудовы плота на мяжы. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Польшчы Павал Солях сказаў у эфіры Польскага радыё, што на гэты час прыйдзецца ўзмацніць ахову мяжы і прымежнай зоны. Паводле яго слоў, «беларускія сілавыя структуры захочуць нейкім чынам дэстабілізаваць сітуацыю» і да гэтага польскі бок павінен быць гатовы. Солях зазначыў, што польскім сілавікам давядзецца не толькі ахоўваць мяжу, але і работнікаў, якія зоймуцца ўзвядзеннем агароджы.

Праект узвядзення 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы быў зацверджаны Варшавай падчас міграцыйнага крызісу, штучна выкліканага рэжымам Лукашэнкі для дэстабілізацыі мяжы з ЕС. Тысячы мігрантаў спрабавалі прарвацца праз граніцу Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

Кошт узвядзення памежнага плоту ацэньваецца ў 357 млн еўра. Плануецца, што інвестыцыя завершыцца ў палове бягучага года.

На днях намеснік галоўнага каменданта Памежнай службы Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўска сказала, што з-за правакацый на мяжы, якія не спыняюцца, рашэнне аб узвядзенні агароджы з'яўляецца слушным і пільным.

вс