Беларуская Служба

У Быдгашчы можа быць створаны сэрвісны цэнтр для F-16

23.01.2022 17:34
Палякі спадзяюцца, што ў Быдгашчы можна будзе рамантаваць не таксама самалёты хаўруснікаў па НАТА.
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting FalconPhoto: WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Быдгашчы можа быць створаны сэрвісны цэнтр для знішчальнікаў F-16. Машыны амерыканскай вытворчасці, выкарыстоўваюцца ў польскай арміі ўжо больш за 20 гадоў. Толькі што прадстаўнікі Ваеннага авіяцыйнага завода з Быдгашчы завяршылі раўнд перамоваў з амерыканскімі партнёрамі наконт цэнтра абслугоўвання самалётаў.

Марыюш Коньчак з прэс-службы завода пакуль не хоча раскрываць падрабязнасцей перамоваў, але дадае, што ў будучыні супрацоўніцтва з ЗША можа быць вельмі плённым. Амерыканскія партнёры зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы рамонтных паслуг не толькі, калі гаворка ідзе пра самалёты F-16 польскай арміі, але і іншых хаўрусніцкіх сілаў.

Нагадваем, Ваенны авіяцыйны завод у Быдгашчы ўжо 10 гадоў супрацоўнічае з партнёрамі з-за Атлантычнага акіяна па сэрвісе польскіх F-16.

Дзякуючы нядаўна падпісанаму пагадненню з Lockheed Martin польскі завод будзе таксама абслугоўваць самалёты C-130 «Геркулес», якія належаць польскім ВПС. Дагавор прадугледжвае аказанне паслуг у сферы тэхнічнага абслугоўвання і мадэрнізацыі машын.

IAR/аз