Беларуская Служба

У Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы адбылася нарада, прысвечаная польскай вайсковай дапамозе Украіне

24.01.2022 18:41
Удзел у нарадзе прынялі міністры ўраду Польшчы, якія ўзначальваюць сілавыя ведамствы і службы.
BBN: wsparcie Polski dla Ukrainy w razie ataku Rosji
BBN: wsparcie Polski dla Ukrainy w razie ataku RosjiTwitter/BBN

У Бюро нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Польшчы адбылася нарада, прысвечаная магчымай польскай вайсковай дапамозе Украіне. Такую дапамогу афіцыйнаму Кіеву аказалі Злучаныя Штаты Амерыкі. У нядзелю ва Украіне прызямліўся транспартны самалёт з 90 тонамі ўзбраення.

Удзел у нарадзе прынялі міністры ўраду Польшчы, якія ўзначальваюць сілавыя ведамствы і службы.

Раней у Бюро нацыянальнай бяспекі паведамілі, што Варшава размаўляла з Кіевам на тэму магчымай дапамогі ўзбраеннем. Да такога кроку абедзве сталіцы схіліла, у прыватнасці, дэманстрацыйнае перакідванне расійскіх войск у Беларусь.

вс

на фота: паседжанне Бюро нацыянальнай бяспекі. Варшава, 24 студзеня 2022 года