Беларуская Служба

Памежная служба: 17 чалавек спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі

25.01.2022 14:31
З пачатку бягучага года былі зафіксаваныя больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння мяжы з Беларусі.
  2-   T       .
Конны патруль 2-й Люблінскай брыгады Tэрытарыяльнай абароны на мяжы з Беларуссю ва Уладаве. PAP/Bartłomiej Wójtowicz

За апошнія суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі незаконна перасячы 17 чалавек. На ўчастку мяжы ля вёскі Нараўка група з 14 замежнікаў прарэзала агароджу з калючага дроту і перайшла на бок Польшчы. Усе мігранты былі затрыманыя. Сярод іх былі 11 грамадзян Ірана, 2 грамадзяне Лівана і адзін грамадзянін Сірыі.

Яшчэ трое мігрантаў былі затрыманыя каля вёскі Чарэмха. Гэта былі грамадзяне Ганы, кажа Анна Міхальска(Anna Michalska):

- Усе згаданыя асобы былі развернутыя на мяжу. Ніхто з іх не хацеў заставацца ў Польшчы. Іх мэтай былі краіны Заходняй Еўропы.

З пачатку бягучага года былі зафіксаваныя больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння мяжы з Беларусі.

IAR/аз

Учора шэсць чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

23.01.2022 12:29
З пачатку гэтага бягучага года адбыліся больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння польска-беларускай мяжы.

На польска-беларускай мяжы неўзабаве пачнецца будаўніцтва плота

25.01.2022 09:32
Будаўнічыя работы на мяжы з Беларуссю павінны быць завершаныя ў чэрвені бягучага года.