Беларуская Служба

Першыя амерыканскія дэсантнікі прыбылі ў Польшчу

07.02.2022 09:49
У рамках узмацнення ўсходняга фангу НАТА ў Польшчу прыбудзе 1 700 амерыканскіх жаўнераў.
     .
Першыя амерыканскія дэсантнікі прыбылі ў Польшчу.PAP/Darek Delmanowicz

Першы самалёт з амерыканскімі жаўнерамі з 82-й дэсантнай дывізіі з базы Форт-Брэг у Паўночнай Караліне прызямліўся ўчора ў аэрапорце ў Ясёнцы(Jesionka) каля Жэшава. Амерыканцы прыляцелі самалётам Boeing C-17 Globemaster. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) заявіў, што гэта найлепшы адказ на пагрозы, якія ўзніклі на ўсходнім флангу НАТА:

- Амерыканскія жаўнеры добра вядомыя жаўнерам Войска Польскага, між іншым, у выніку супольных манеўраў. Польскія і амерыканскія жаўнеры таксама разам удзельнічалі ў міжнародных місіях і служылі ў многіх краінах свету.

Усяго плануецца прыбыццё 1 700 амерыканскіх дэсантнікаў. У бліжэйшым часе ў Польшчы прыземляцца наступныя амерыканскія транспарцёры. Амерыканцы будуць дыслакавацца ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы. Нагадваем, у мінулую сераду Пентагон аб’явіў аб часовым павелічэнні войскаў НАТА ў Еўропе з мэтай узмацнення ўсходняга фангу.

Перакідка амерыканскіх войскаў у Польшчу і Германію, а таксама дыслакацыя каля тысячы жаўнераў у Румыніі звязаныя з канцэнтрацыяй расійскіх войскаў на мяжы з Украінай.

IAR/аз

НАТА не намерана ўводзіць войскі ва Украіну нават у выпадку ўварвання Расіі

30.01.2022 14:53
У выпадку нападу Расіі, НАТА засяродзіць увагу на аказанні Украіне іншай падтрымкі. 

Перакідванне амерыканскіх салдат у краіны Усходняй Еўропы накіравана супраць расійскай прапаганды

04.02.2022 13:04
Адміністрацыя ЗША хоча паказаць, што для яе па-ранейшаму важныя еўрапейскія справы, а таксама расійска-ўкраінскі канфлікт.