Беларуская Служба

Учора 5 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

07.02.2022 10:51
З пачатку года супрацоўнікі памежнай службы зафіксавалі больш за тысячу спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Учора 5 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Аб затрыманні нелегальных мігрантаў паведамляе Памежная служба ў Твітары. На ўчастку мяжы ля Мельніка, групы па некалькі чалавек падышлі да лініі мяжы. Аднак да перасячэнне агароджы не дайшло.

Сёння, пасля поўначы, на ўчастку мяжы ля вёскі Чарэмха былі затрыманыя 8 грамадзян Іраку.

З пачатку года супрацоўнікі памежнай службы зафіксавалі больш за тысячу спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR/аз

У мінулы дзень два чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу

06.02.2022 09:03
Яны былі арыштаваныя, з'яўляліся грамадзянамі Егіпта і Ірака, напісала памежная служба ў Twitter.