Беларуская Служба

Польшча скароціць час ізаляцыі для хворых кавідам

08.02.2022 10:58
Адпаведнае рашэнне будзе агучана ў сераду.
.
. PAP/Grzegorz Michałowski

Сёння ў Польшчы сцверджана 35 960 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. 3 974 гэта паўторныя заражэнні. 286 чалавек з COVID-19 памерлі, паведаміла ў аўторак Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць захварэўшых меншая ў параўнанні з мінулым тыднем. У сваю чаргу расце колькасць пацыентаў у шпіталях. У бальніцах знаходзіцца 19 014 пацыентаў з COVID-19 (тыдзень таму больш за 16 тысяч), у тым ліку 1 171 пацыент, падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

ав

Мінздароўя: Амаль 2,5 тысячы пацыентаў паўторна заразіліся канаравірусам

07.02.2022 17:48
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за суткі былі зафіксаваныя 24 тысячы 404 новыя каранавірусныя інфекцыі.