Беларуская Служба

Польшча заклікае да ўвядзення санкцый таксама супраць Беларусі

27.02.2022 14:03
Беларусь адыграла важную ролю ва ўварванні ва Украіну, пераконвае польскае МЗС.
     .
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблоньскі.PAP/Radek Pietruszka

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński) заклікае пашырыць міжнародныя санкцыі і на Беларусь. У цяперашні час у дачыненні да Расіі абвяшчаюцца далёка ідучыя міжнародныя абмежаванні. Як падкрэсліў намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі, Беларусь таксама адыграла важную ролю ва ўварванні ва Украіну:

- Адзін з важных элементаў пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі. Беларусь – саюзнік Расіі ў гэтым канфлікце. Без згоды Аляксандра Лукашэнкі атака з поўначы на Кіеў не была б магчымай. Мы будзем пераконваць нашых партнёраў пашырыць санкцыі таксама на рэжым Лукашэнкі, на дзяржаўную сістэму Беларусі.

Са снежня мінулага году каля ўкраінскай мяжы збіраліся вайскоўцы як з расійскага, так і з беларускага боку. Самалёты, якія ўдзельнічаюць у авіяўдарах па Украіне, таксама вылятаюць з Беларусі, у тым ліку з аэрапорта ў Гомелі.

IAR/аз

Беларусь падтрымлівае Расію ў яе нападзе на Украіну

24.02.2022 07:57
Пра гэта паведаміў партал Meduza са спасылкай на ўкраінскія крыніцы.

Палітолаг: Напэўна сёння ноччу, або заўтра беларускія войскі ўжо ўвойдуць на тэрыторыю Украіны

27.02.2022 11:51
Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі былі запушчаныя ракеты.