Беларуская Служба

Зяленскі дзякуе Польшчы і крытыкуе ЗША за нерашучасць

09.03.2022 14:11
Уладзімір Зяленскі аднёсся да сітуацыі з самалётамі падчас свайго відэазвароту ў 14-ты дзень руска-украінскай вайны.
Удзельніца дэманстрацыі ў падтрымку Украіны ў БруселюКрыніца: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікае партнёраў абараніць неба Украіны, ці хаця б надаць самалёты для гэтай абароны. Іх гатовая была перадаць Польшча, але гэтага не падтрымалі ЗША. Уладзімір Зяленскі аднёсся да сітуацыі з самалётамі падчас свайго відэазвароту ў 14-ты дзень руска-украінскай вайны:

- Украіна з першага дня рускага ўварвання паўтарае партнёрам: калі вы не закрыеце неба, вы будзеце адказныя за катастрофу. Маштабную гуманітарную катастрофу. Расія выкарыстоўвае ракеты, авіяцыю і верталёты супраць грамадзянскіх аб'ектаў. Супраць гарадоў. Супраць нашай інфраструктуры. Гэта гуманітарная абавязак свету – рэагаваць. Але рашэння няма. (...)

Ёсць афіцыйнае рашэнне Польшчы перадаць самалёты на адпаведную базу – амерыканскую базу. Мы таксама маем пацверджанне, што дамоўленасці амерыканскага боку з Польшчай дасягнутая. Але пры гэтым чуем, што прапанова Польшчы нібыта неабгрунтаваная. І гэта кажуць у Вашынгтоне. Дык калі будзе рашэнне?

Паслухайце: у нас вайна! Гэта ж не пінг-понг! Гэта пра чалавечыя жыцці! Мы яшчэ раз просім-вырашайце гэта хутчэй. Не перакідвайце адказнасць, а адпраўце нам самалёты.(...)


Польшча гатовая перадаць Украіне каля 30 знішчальнікаў МіГ-29. Аднак адносна гэта рашэння няма згоды сярод хаўруснікаў па НАТА. Расія пагражае, што любое прадстаўленне Украіне зброі будзе лічыцца ўмяшаннем у вайну і нападам на Расію.

www.pravda.com.ua/эж

ЗША адмаўляюцца перадаваць польскія самалёты Украіне

09.03.2022 09:39
Прадстаўнік абароннага ведамства ЗША Джон Кірбі заявіў, што «такая аперацыя выклікае сур'ёзныя сумневы ўсяго Альянсу».