Беларуская Служба

Анкалагічна хворыя ўкраінцы змогуць працягнуць лячэнне ў Польшчы

10.03.2022 14:46
Нацыянальны фонд аховы здароўя запусціў бясплатную кругласутачную гарачую лінію для анкалагічна хворых украінцаў, якія спынілі лячэнне з-за вайны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Патэлефанаваўшы на бясплатны нумар 800 190 590, пацыент зможа паведаміць пра неабходнасць працягу анкалагічнага лячэння ў Польшчы, кажа прэс-сакратар Люблінскага аддзялення Нацыянальнага фонду аховы здароўя Малгажата Бартошэк:

-Інфалінія Нацыянальнага фонду аховы здароўя кантактуе пацыентаў з цэнтрамі, у якіх яны могуць працягваць сваё лячэнне. У кожным ваяводстве ёсць прынамсі адна анкалагічная пляцоўка, якая гатовая лячыць анкалагічных пацыентаў з Украіны.

Тэлефанаваць па нумары 800 190 590 можна бясплатна. Гарачая лінія працуе 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, таксама ў святочныя дні. Прадастаўляе паслугі на польскай, англійскай, украінскай і рускай мовах. Інфармацыю таксама можна атрымаць па электроннай пошце, у чаце або відэачаце з сурдаперакладчыкам.

ав

Расія не пагадзілася стварыць гуманітарныя калідоры

10.03.2022 11:57
Кулеба пасля сустрэчы з Лаўровым: Мы не можам спыніць вайну, калі краіна, якая яе пачала, з гэтым не згаджаецца