Беларуская Служба

Памежная служба: У Польшчу збеглі 1 675 000 грамадзян Украіны

13.03.2022 11:03
Толькі ўчора памежны кантроль прайшлі 79 800 чалавек, што на 5 працэнтаў больш, чым днём раней.
КПП КарчоваPAP/Darek Delmanowicz

З 24 лютага, гэта значыць з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, у Польшчу прыбылі 1 675 000 уцекачоў з гэтай краіны, паведамляе Польская памежная служба.

Толькі ўчора памежны кантроль прайшлі 79 800 чалавек, паведамляе прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска (Anna Michalska):

- Гэта на 5 працэнтаў больш, чым днём раней. Найбольш уцекачоў перасекла памежныя пераходах у: Медыцы – 21,5 тысячы, Дарагуску – 12,8 тысячы і ў Грэбенне – 11 тысяч.

На КПП працуюць валанцёры і арганізацыі дапамогі. Яны раздаюць прадукты харчавання і сродкі гігіены, аказваюць медыцынскую дапамогу і накіроўваюць уцекачоў у месцы, дзе яны могуць адпачыць і пачакаць на транспарт.

IAR/аз

Міжнародная арганізацыя па міграцыі: Больш за 2,5 мільёна чалавек збеглі з Украіны

11.03.2022 12:27
Толькі ў Польшчу прыбыло больш за 1,5 мільёна ўкраінскіх бежанцаў, паведамляе Памежная служба.

Дэлегацыя ПА АБСЕ наведае польска-ўкраінскую мяжу

11.03.2022 18:32
Госці наведаюць польска-ўкраінскі памежны пераход і некалькі пунктаў прыёму для бежанцаў.