Беларуская Служба

У Варшаве пахавалі першую лэдзі ў выгнанні

23.04.2022 18:27
Першая лэдзі ў выгнанні Караліна Качароўска памерла летась у Лондане.
     .
Караліна Качароўска памерла летась у Лондане. PAP/Tomasz Gzell

Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаў падзяку святой памяці Караліне Качароўскай за прыгожае жыццё і службу палякам і Польшчы. У святыні Божага Провіду ў Варшаве адбылася цырымонія пахавання Караліны Качароўскай – жонкі апошняга прэзідэнта Польшчы ў выгнанні:

- Гэта вельмі важна, што яе прах прыбыў і застанецца з намі, каб палякі маглі прыходзіць і ўшаноўваць яе і ейнага мужа за іхнае прыгожае жыццё і службу Польшчы.

Караліна Качароўска памерла летась у Лондане. Сёння яна была пахаваная ў Пантэоне Вялікіх Палякаў побач з мужам Рышардам Качароўскім, які загінуў у Смаленскай авіякатастрофе ў 2010 годзе.

IAR /аз