Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: З глыбокім шкадаваннем развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком і бацькам незалежнай Беларусі

04.05.2022 16:10
Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся з нагоды смерці Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі.
  :       ,      .
Прэзідэнт Анджэй Дуда: З глыбокім шкадаваннем развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком і бацькам незалежнай Беларусі.PAP/Łukasz Gągulski

«З глыбокім жалем я развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком і бацькам незалежнай Беларусі. Польшча ніколі не забудзе яго ролю ў распадзе Савецкага Саюза ў 1991 годзе і стварэнні свабоднай Беларусі, Украіны і іншых краін. Няхай ён спачывай з мірам!» – напісаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Станіслаў Шушкевіч – беларускі фізік, сын рэпрэсаванага беларускага пісьменніка. Быў народным дэпутатам СССР (з 1989 года), народным дэпутатам БССР (з 1990 года), быў абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета. Пасля жнівеньскага путчу 1991 года стаў кіраўніком беларускага парламента. Станіслаў Шушкевіч быў адным з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў, паводле якіх у снежні 1991 года быў распушчаны Савецкі Саюз.

У пачатку 1994 года яго знялі з пасады старшыні Вярхоўнага Савета. У тым жа годзе ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але не прайшоў у другі тур. У 1995 годзе быў пераабраны ў Вярхоўны Савет Беларусі, уваходзіў у фракцыю «Грамадзянскае дзеянне».

Восенню 1996 года Станіслаў Шушкевіч падпісаў заяву ў Канстытуцыйны суд аб імпічменце Аляксандру Лукашэнку. Ён адмовіўся ўваходзіць у Палату прадстаўнікоў і працягваў удзельнічаць у працы Вярхоўнага Савета, паўнамоцтвы якога скончыліся ў 2001 годзе.

Доўгі час узначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду (з 2018 г. – ганаровы старшыня). Ён раскрытыкаваў палітыку дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, быў пазбаўлены шэрагу прывіляў для былых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Уначы 4 мая 2022 года на ​​87-м годзе жыцця памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

IAR / вх

Гісторык, прафесар Алег Латышонак: Уклад Станіслава Шушкевіча ў будаўніцтва беларускай незалежнасці немагчыма пераацаніць

04.05.2022 13:20
Уначы на ​​87-м годзе жыцця памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Памяці Станіслава Шушкевіча

04.05.2022 15:01
Цягам сваёй навуковай, а потым палітычнай кар’еры Станіслаў Шушкевіч здабыў сабе рэпутацыю чалавека беззаганных маральных якасцяў, фенаменальнай сціпласці і поўнай адсутнасці пыхы, так уласцівай уплывовым і вядомым асобам.