Беларуская Служба

Памежная служба: З пачатку вайны праз мяжу з Украінай у Польшчу прыехалі 3,338 мільёна чалавек

13.05.2022 10:23
З пачатку вайны супрацоўнікі памежнай службы аформілі 3,338 мільёна чалавек на памежных пераходах з Украіны ў Польшчу, паведаміла ў пятніцу памежная служба.
-   .
Польска-украінскі памежны пераход Дарагуск. twitter.com/Straz_Graniczna

У мінулы дзень з Украіны ў Польшчу прыехалі 22 тысячы чалавек.

«З 24 лютага супрацоўнікі памежнай службы аформілі 3,338 мільёна чалавек на памежных пераходах з Украіны ў Польшчу», — паведамляе Памежная служба.

У чацвер у Польшчу прыехалі 22 тысячы чалавек, а ў пятніцу да 7 раніцы — 5,4 тыс. чалавек.

Памежная ахова таксама паведаміла, што ў апошні дзень з Польшчы ва Украіну выехалі 27 тысяч чалавек. З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 1,214 мільёна чалавек.

Пятніца, 13 мая, — 79-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны.

PAP / вх