Беларуская Служба

Стабільнасці польскіх авіяперавозак нічога не пагражае

14.05.2022 09:27
Пра гэта распавёў дырэктар Польскія авіяліній (LOT) Рафал Мільчарскі.
Boeing 787 Dreamliner w barwach PLL Lot
Boeing 787 Dreamliner w barwach PLL Lot Foto: zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com

Кіраўнік кампаніі LOT Рафал Мільчарскі заявіў, што цяпер стан кампаніі стабільны і гэтай стабільнасці нічога не пагражае. У ліпені пасля праверкі будуць агучаны фінансавыя вынікі за папярэдні год. Дырэктар падкрэсліў, што пакуль не прынята рашэнне аб наступным траншы дзяржаўнай дапамогі для LOT.

У летні сезон польскія авіялініі LOT прапануюць каля 900 000 месцаў для пералётаў на адпачынак. Гэта ў тры разы больш, чым летась. Рафал Мільчарскі паведаміў, што расце продаж білетаў на рэгулярныя рэйсы.

Кіраўнік польскіх авіяліній LOT адзначыў, што колькасць перавезеных пасажыраў у гэтым годзе будзе залежаць ад многіх фактараў, у тым ліку ад развіцця сітуацыі ва Украіне. Ён адзначыў, што на гэты паказчык паўплывае эканамічная сітуацыя, у тым ліку цэны на паліва.

Па словах дырэктара, адзінай пагрозай для працы LOT будзе магчымае «пашырэнне» вайны на іншыя еўрапейскія краіны. Аднак ён выказаў перакананне, што гэтага не адбудзецца.

ПР/юл