Беларуская Служба

Палякі палюбілі Ноч Музеяў

14.05.2022 11:44
У Польшчы завяршаецца падрыхтоўка да сёлетняй Ночы музеяў.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Paweł Supernak

Палякаў гэтая акцыя прыцягвае магчымасцю атрымаць станоўчыя эмоцыі і культурныя ўражанні.

Дырэктар Нацыянальнага культурнага цэнтра Рафал Вісьнеўскі сказаў, што палякі любяць Ноч музеяў, гэта час на сустрэчы са знаёмым ды наведванне ўстаноў культуры.

- Чалавек – гэта сацыяльная істота па сваёй прыродзе. Ізаляцыя апошніх гадоў стала для шмат каго з нас складаным часам. Цяпер жа, калі мы маем магчымасць бясплатна скарыстацца з шырокай прапановы, людзі ахвотна выйдуць разам са знаёмымі ды правесці час у размовах, наведваючы розныя месцы. Палякі любяць праводзіць гэты дзень у калектыве, пад культурную праграму.

Сёння па ўсёй Польшчы праходзіць Ноч музеяў. Гэта ўжо 18-е год запар. Сотні ўстаноў культуры па ўсёй краіне падрыхтавалі начныя экскурсіі, канцэрты, кінапаказы ды іншыя цікавінкі. Некаторыя мерапрыемствы для малодшых удзельнікаў ладзяцца цягам дня.

Інфармацыя пра аб'екты, якія ўдзельнічаюць у Ночы музеяў, размешчаная на сайтах цэнтральных і мясцовых органаў улады, а таксама ўстаноў культуры.

Сёння адна з устаноў, што адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў  - гэта адна з галоўных рэзідэнцый прэзідэнта - палац Бельведэр. У рамках Ночы музеяў у Варшаве інтэр'еры палаца будуць адкрытыя з 17:00 да поўначы.

ПР/юл