Беларуская Служба

Не спыняюцца спробы нелегальна трапіць у Польшчу

14.05.2022 13:11
Галоўным шляхам прыбыцця нелегальных мігрантаў застаецца Беларусь.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулы дзень  польскія памежнікі прадухілілі дзясяткі спроб нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Затрымана 51 чалавек за нелегальны пераход мяжы.

На ўчастку памежнай заставы ў Нараўцы выяўлена група з 31 чалавека - грамадзян Ірака, Марока і Турцыі, якія незаконна перасеклі мяжу. З іншага боку, у Дубічах Цэркеўне замежнікі спрабавалі перайсці з Беларусі ў Польшчу, перакінуўшы мост праз калючы дрот.

Пры гэтым з Украіны за мінулы дзень у Польшчу легальна ўехалі 21 тысяча чалавек з Украіны. У адваротным напрамку накіравалася 27 тысяч чалавек.

Сёння да 7 раніцы з Украіны ў Польшчу прыехала 6 тысяч чалавек. Усяго з 24 лютага супрацоўнікі памежнай службы прапусцілі 3 мільёны 360 тысяч чалавек, якія прыбылі з Украіны.

Колькасць уцекачоў з Украіны ў краінах Еўрасаюза перавысіла 6 мільёнаў чалавек, больш за палову з іх прыбылі ў Польшчу. Пра гэта паведаміла на сваім афіцыйным сайце Агенцтва ЕС па кантролі межаў.

ПР/юл