Беларуская Служба

Шлем XV-га стагоддзя з Паўночнага Каўказа стаў экспанатам чэрвеня ў Падляшскім музеі ў Беластоку

04.06.2022 10:48
Шлем разам з іншымі прадметамі быў канфіскаваны ў кантрабандыста з Беларусі.
 XV-
Шлем XV-га стагоддзя з Паўночнага Каўказа фота: Падляскі музей у Беластоку

Шлем разам з іншымі прадметамі быў канфіскаваны ў кантрабандыста з Беларусі супрацоўнікамі Падляшскай мытні падчас дагляду аўтамабіля на памежным пераходзе ў Баброўніках.

«Экспанат месяца» – гэта кампанія, распачатая восенню мінулага года, якая папулярызуе дзейнасць Падляшскага музею ў Беластоку. Кожны месяц прадстаўляецца адзін экспанат, які нельга ўбачыць на выставах штодня.

Гэтым разам гэта шлем, які ў снежні 2016 года – разам з трыма шаблямі з ранняга сярэднявечча – выявілі мытнікі ў Баброўніках, у багажніку аўтамабіля беларуса. Кіроўца тлумачыў мытні, што вёз у Польшчу звычайны металалом.

Аднак, каб пераканацца, што гэта праўда, мытныя службы звязаліся з Упраўленнем нацыянальнай спадчыны Польшчы. Аказалася, што прадметы ўяўляюць вялікую гістарычную каштоўнасць, бо гэтыя мілітарыі з'яўляюцца тыповымі помнікамі для ўсходнееўрапейскай зоны. На думку спецыялістаў, антыкварныя прадметы маглі быць знойдзены, напрыклад, на месцы сярэднявечнай бітвы, забраныя з пахаванняў воінаў або з раёна гістарычнага паселішча.

Шлем XV стагоддзя з выразнымі каўказскімі рысамі, які трапіў у археалагічны аддзел Падляшскага музею ў Беластоку, лічыцца ўнікальным помнікам нават у сусветным маштабе. Паводле гэтай установы, акрамя гэтага экспаната, вядомыя толькі тры шлемы аналагічнага тыпу, у тым ліку адзін (ідэнтыфікаваны як шлем залатаардынскага хана Джана Бегі), які экспануецца ў Metropolitan Museum of Art у Нью-Ёрку.

Папярэднія аналізы паказваюць, што шлем выкарыстоўваўся татарскім воінам, які належаў да вышэйшага саслоўя ў перыяд з ХІV па першую палову ХV ст.

ав

Польска-беларускія праекты будуць прэзентаваць на фестывалі ў Рыме

01.06.2022 12:06
У Рыме пачынаецца ХІХ Фестываль польскай культуры «Corso Polonia».