Беларуская Служба

Забарона на знаходжанне ў памежнай зоне з Беларуссю працягвацца не будзе

24.06.2022 08:26
Канструкцыя плоту будзе закончана да канца чэрвеня.
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік паведаміў, што будаўніцтва плоту на польска-беларускай мяжы ідзе паводле плану. Чакаецца, што яно скончыцца яшчэ ў чэрвені.

Госць Polskie Radio 24 падкрэсліў, што забарона на знаходжанне ў памежнай зоне працягвацца не будзе. «Людзі, бізнес і турызм будуць працаваць у звычайным рэжыме. Мы вяртаемся да нармальнага жыцця – будаўніцтва плоту зрабіла гэта магчымым», – падкрэсліў Мацей Вонсік.

Намеснік кіраўніка МУС і адміністрацыі дадаў, што электронны элемент плоту яшчэ будуецца. У сувязі з гэтым у Падляскім ваяводстве будзе забаронена знаходзіцца ў адлегласці менш за 200 метраў ад памежнай лініі.

ав