Беларуская Служба

У панядзелак 44 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

28.06.2022 11:42
Сярод іншых гэта былі грамадзяне Нігера, Сьера-Леонэ і Конга, – гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Памежная служба/Твітэр

Гэтыя людзі перайшлі мяжу, разрэзаўшы канцэрціну.

На ўчастку ў Нараўцы група з 30 замежнікаў падышла да лініі мяжы, пасля прыбыцця польскіх патрулёў нелегалы адышлі ў Беларусь, – паведаміла Памежная служба ў аўторак раніцай у Twitter.

Статыстыка паказвае, што з моманту міграцыйнага крызісу, які пачаўся мінулым летам, у агульнай складанасці было больш за 45 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. З пачатку бягучага года пагранічнікі зафіксавалі 5,9 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю ў Польшчу. У чэрвені дагэтуль было каля паўтысячы такіх спробаў.

ав

У нядзелю 13 замежнікаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

27.06.2022 10:00
Гэта былі грамадзяне Конга, Сірыі і Емена, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы за мінулы дзень.