Беларуская Служба

Зарэмбюк: У вольнай і дэмакратычнай Беларусі мы адбудуем могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках

06.07.2022 19:02
Старшыня фонду «Беларускі дом» у Варшаве папрасіў прабачэння ў палякаў за варварства, здзейсненае службамі беларускага дыктатара.
    ,    1944
Калектыўная магіла жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1944 годзе ў Мікулішках www.facebook.com/mark.zanevskij

У вольнай і дэмакратычнай Беларусі могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках, якія чыноўнікі рэжыму Лукашэнкі зраўнялі з зямлёй, будуць адбудаваныя, запэўніў старшыня фонду «Беларускі дом» у Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Ад імя беларускай грамадскасці ў эфіры TVP Info дзеяч папрасіў прабачэння ў палякаў за варварства, здзейсненае службамі беларускага дыктатара.

«Наш народ асуджае такія дзеянні», – запэўніў Алесь Зарэмбюк.

Могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках пад Ашмянамі ў Гродзенскай вобласці Беларусі былі знішчаныя па загадзе беларускіх уладаў.

Міністэрства замежных справаў Польшчы ў заяве падкрэсліла, што гэта быў беспрэцэдэнтны акт варварства.
«Мы заклікаем улады ў Мінску спыніць гэтыя практыкі, якія нагадваюць самыя змрочныя старонкі ў гісторыі камуністычнага рэжыму», – адзначылі ў МЗС Польшчы.

IAR/TVP Info / аз

Польскaе МЗС асуджае акты апаганьвання магілаў польскіх жаўнераў у Беларусі

01.07.2022 10:26
Польскi бок асуджае стварэнне мясцовымі ўладамі атмасферы згоды на такую практыку і антыпольскую кампанію, якую вядуць беларускія СМІ.