Беларуская Служба

Польшча набудзе ў ЗША 116 ужываных танкаў Абрамс

15.07.2022 13:16
Першыя пастаўкі павінны пачацца ў пачатку наступнага года.
Amerykańskie czołgi Abrams
Amerykańskie czołgi Abramsshutterstock.com/Karolis Kavolelis

Польшча закупіць у арміі ЗША ўжываныя танкі Abrams – 116 штук. Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў інфармацыйнаму агенцтву Польскага радыё, што пагадненне з адміністрацыяй ЗША заключана.

Паводле звестак агенцтва, першыя пастаўкі танкаў Abrams павінны пачацца ў пачатку наступнага года. Машыны запоўняць прабелы, якія ўзніклі пасля таго, як Польшча перадала ўкраінскай арміі танкі Т-72. У рамках паставак узбраення ва Украіну было перададзена больш за 240 мадыфікаваных машын.

IAR PR/нг