Беларуская Служба

Польскі міністр: Еўрапейская камісія не можа прымусіць краіны-члены дзяліцца з іншымі прыродным газам

21.07.2021 09:01
Госць Польскага радыё за тое, каб краіны з лішкам прыроднага газу, дабравольна прадавалі яго тым, каму пагражае дэфіцыт гэтай сыравіны.
Яраслаў СэлінPR 24

Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін заявіў, што Еўрапейская камісія не можа заставіць краіны-члены дзяліцца прыродным газам з іншымі краінамі.

Госць Польскага радыё за тое, каб краіны з лішкам прыроднага газу, дабравольна прадавалі яго тым, каму пагражае дэфіцыт гэтай сыравіны. Яраслаў Сэлін дадаў, што цяперашні прынцып салідарнасці ЕС не можа шкодзіць краінам, якія праводзяць разумную энергетычную палітыку.

«Нельга ствараць механізмы, каб краіны, якія праводзілі разумную палітыку, былі за гэта пакараны, а краіны, якія праводзілі неразумную, былі ўзнагароджаны. Нельга забіраць у сваіх грамадзян, каб перадаць камусьці іншаму. Так нельга», – сказаў Яраслаў Сэлін.

Учора Еўракамісія апублікавала план дзеянняў у выпадку прыпынення паставак расійскага газу. Было прапанавана добраахвотнае скарачэнне спажывання газу краінамі-членамі на 15%. Брусель хоча, каб скарачэнне пачалося ў наступным месяцы і працягвалася да канца сакавіка.

Акрамя таго, прапануецца механізм энергетычнай салідарнасці, які будзе задзейнічаны па просьбе дзвюх краін. У такім выпадку іншыя дзяржавы-члены павінны былі б ім дапамагчы.
Для таго, каб гэтыя прапановы ўступілі ў сілу, павінны падтрымаць іх большасць краін ЕС.

IAR/яс