Беларуская Служба

На кірмашы св.Яцэка збіраюць грошы для вучняў з Польшчы і Украіны

10.08.2022 09:33
Падчас кірмашу будуць працаваць стэнды з кнігамі, вырабамі народных промыслаў, антыкварная крама і дабрачыннае кафэ. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.sobima/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даходы ад кірмашу св. Яцэка перад Дамініканскім касцёлам у варшаўскім Старым горадзе, які адбудзецца 13-15 жніўня, будзе выкарыстаны для закупкі абедаў для больш чым 240 дзяцей у польскіх школах і адукацыйнай падтрымкі вучняў з украінскага Фастава, якія знаходзяцца пад апекай Цэнтра святога Марціна дэ Порэса.

Падчас кірмашу будуць працаваць стэнды з кнігамі, вырабамі народных промыслаў, антыкварная крама і дабрачыннае кафэ. Стэнды будуць працаваць у суботу 13 жніўня з 11.00-21.00, а ў нядзелю 14 жніўня і панядзелак 15 жніўня з 10.00 да 22.30.

Сродкі, сабраныя падчас кірмашу, будуць накіраваны на набыццё школьных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для вучняў з Фастава ва Украіне, а таксама на абеды для больш чым 240 дзяцей у польскіх школах.

Цэнтр святога Марціна дэ Порэса ў Фаставе дапамагае ўсім патрабуючым у раёне, падтрымлівае старых, хворых і адзінокіх. Ён забяспечвае іх харчаваннем, сродкамі гігіены, медыкаментамі і ўсім неабходным для выжывання.

ав

Украіна рыхтуецца да цяжкай ваеннай зімы

04.08.2022 12:06
Нягледзячы на ​​лета, многія ўкраінцы ўжо думаюць пра зіму. Яны купляюць радыятары, каб абаграваць кватэры. Улады не хаваюць, што зіма будзе суровай, і заклікаюць жыхароў прыфрантавых тэрыторый эвакуіравацца, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».