Беларуская Служба

Пасля завяршэння мадэрнізацыі польская армія будзе самай магутнай у Еўропе

08.09.2022 09:25
Сітуацыя за нашай усходняй мяжой прымушае Польшчу хутка развіваць войска.
Od roku 2024 będzie powiązanie stawek VAT z wydatkami na obronność. Chodzi o wprowadzenie zasady, że stawki pozostaną niezmienione, jeśli suma wydatków na obronność będzie przekraczać 3 proc. PKB.
Od roku 2024 będzie powiązanie stawek VAT z wydatkami na obronność. Chodzi o wprowadzenie zasady, że stawki pozostaną niezmienione, jeśli suma wydatków na obronność będzie przekraczać 3 proc. PKB.facebook

Па словах намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцеха Скуркевіча, пасля завяршэння мадэрнізацыі польская армія будзе самай магутнай у Еўропе, прынамсі, калі казаць пра сухапутныя войскі. Аб гэтым кажуць эксперты, якія аналізуюць бягучае і планаванае набыццё тэхнікі для Войска Польскага і планы развіцця ўзброеных сілаў.

У эфіры Польскага радыё Войцех Скуркевіч падкрэсліў, што сітуацыя за нашай усходняй мяжой прымушае Польшчу хутка развіваць войска. У наступным годзе абаронны бюджэт будзе раўняцца тром працэнтам ВУП. «Гэта бюджэт Міністэрства абароны ў памеры 97 мільярдаў 440 мільёнаў злотых плюс фонд падтрымкі, які мы ацэньваем на наступны год у 40 мільярдаў злотых», – сказаў віцэ-міністр абароны. Ён таксама нагадаў, што Мінабароны нядаўна падпісала шэраг кантрактаў на пакупку сучаснай ваеннай тэхнікі – у тым ліку гаўбіц Krab, карэйскіх танкаў K2, знішчальнікаў FA-50 і амерыканскіх танкаў Abrams.

IAR PR/нг