Беларуская Служба

У гарах турыстка пасля ўкусу насякомага перанесла анафілактычны шок і страціла прытомнасць

08.09.2022 14:43
Ёй дапамагла сяброўка, якая ўвяла жанчыне адрэналін з аднаразовага шпрыца.
       ,
Укус асы можа быць вельмі небяспечны для людзей, у якіх алергія на іх ядфота: Pixabay.com/Ralphs_Fotos

Горныя ратавальнікі папярэджваюць, што ў гарах заўсёды трэба мець пры сабе лекі, рэкамендаваныя лекарам.

«63-гадовая турыстка пераканалася, наколькі важна мець у горным паходзе лекі, якія вы прымаеце кожны дзень, а таксама тыя, якія вы павінны прымаць у сітуацыях раптоўнай пагрозы жыццю і здароўю, напрыклад, у выпадку алергіі. Пасля ўкусу насякомага жанчына перанесла анафілактычны шок і страціла прытомнасць», – паведамілі ў чацвер ратавальнікі.

На шчасце, жанчына мела пры сабе адрэналін у напоўненым шпрыцы па ўказанні лекара. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў прэпарат ёй увяла сяброўка.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі аказалі турыстцы неабходную дапамогу і даставілі яе ў Шчырк.

PAP/нг