Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Расія рыхтуецца да наступнага этапу агрэсіі

21.09.2022 19:45
Упаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы кажа, што на вайне пакуль пералом не адбыўся.
Станіслаў ЖарынPolskie Radio 24

Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын лічыць, што апошнія дасягненні ўкраінскіх узброеных сіл на полі бою пацвярджаюць правільнасць рашэння аб перадачы Украіне зброі, прынятага на пачатку расійскай агрэсіі. Аднак гэта не значыць, што ў вайне наступіў пералом. Расіяне рыхтуюцца да наступнага этапу ўварвання.

Паводле яго, украінцы даказалі, што ўмеюць эфектыўна выкарыстоўваць не толькі тэхніку старога пакалення, але і сучасныя сістэмы. Яны дэманструюць крэатыўнасць, нестандартны падыход і высокі маральны дух.

Станіслаў Жарын падкрэслівае, што падтрымку трэба працягваць, паколькі толькі няўдачы на полі бою могуць перашкодзіць палітычным планам Расіі ў дачыненні да Украіны і прымусіць ворага адступіць.

На яго думку, рашэнне аб частковай мабілізацыі і абвяшчэнне рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Украіны зʼяўляюцца відавочным сігналам таго, што Расія не мае намеру спыняць уварванне, але можа прайсці да наступнага этапу агрэсіі.

Станіслаў Жарын падкрэслівае, што ў Расіі, нягледзячы на велізарны ціск цэнзуры, усё часцей гучаць галасы, якія ставяць пад сумнеў легітымнасць вайны, якая замест таго, каб даказваць сілу Расіі, дае ўсё новыя прыклады яе слабасці. Ён дадае, што расійская эканоміка ўжо адчувае наступствы санкцый, уведзеных пасля агрэсіі супраць Украіны.

IAR/аз

Еўракамісія аб пагрозах Пуціна: Пуцін не зацікаўлены ў міры

21.09.2022 16:39
Прэс-сакратар Еўракамісіі анансаваў далейшыя санкцыі супраць Расіі.

Расіяне планавалі пашкодзіць цеплазабеспячэнне ў Кіеве

21.09.2022 18:36
У Кіеве ўкраінскія службы затрымалі групу шпіёнаў, якія перадавалі ФСБ матэрыялы з каардынатамі.