Беларуская Служба

Польшча будзе патрабаваць выключыць Расію з МАГАТЭ, калі яе войскі не пакінуць ЗАЭС

26.09.2022 12:54
Прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Запарожскай АЭС пацвердзіла місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.
Запорожская АЭСhttps://twitter.com/rentvchannel/status/1565847073009844226/photo/1

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Ганна Москва заявіла, што ад імя Польшчы яна будзе патрабаваць выключэння Расіі з Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, калі яе войскі не пакінуць Запарожскую АЭС.

Анна Москва ўдзельнічае ў Вене ў 66-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.
Яна адзначыла ў эфіры тэлебачання TVP Info, што польская прапанова заключаецца ў тым, каб арганізацыя прымусіла Расію неадкладна пакінуць тэрыторыю Запарожжа.

- Калі так не станецца, мы прапануем прыпыніць правы і абавязкі (Расіі – рэд.). Калі і гэтае рашэнне не спрацуе, мы прапануем выключыць Расію з Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі. Гэтае агенцтва займаецца тэхнічным бокам атамных электрастанцый, займаецца бяспекай. Калі казаць пра бяспеку, то яна і знаходжанне расійскіх войскаў на ЗАЭС – гэта несумяшчальныя рэчы. Мы ўзгаднілі сваю пазіцыю з украінскім міністрам і сёння высунем адпаведную прапанову.

Міністр Ганна Москва таксама нагадала, што прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Запарожскай АЭС пацвердзіла місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, адным з ініцыятараў якой выступіла Польшча.

IAR PR/нг