Беларуская Служба

Віцэ-міністр замежных спраў Пётр Ваўжык заклікаў палякаў, якія знаходзяцца ў Расіі, пакінуць яе

03.10.2022 09:06
Падзеі ў Расіі развіваюцца дынамічна.
Piotr Wawrzyk
Piotr WawrzykPR24 / Robert Bartosewicz

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk) нагадаў у эфіры Польскага радыё, што МЗС заклікае палякаў, якія знаходзяцца ў Расіі, пакінуць краіну. Амбасадар Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі прапанаваў дапамогу дыпламатаў.

Ваўжык адзначыў, што падзеі ў Расіі развіваюцца дынамічна.

- Сітуацыя мяняецца, таму мы яшчэ раз заклікаем палякаў выехаць, нават яшчэ больш настойліва. Сітуацыя абвастрылася, калі расійскія ўлады аб’явілі мабілізацыю, невядома, што будзе далей. Расійскія ўлады дзейнічаюць непрадказальна ў адносінах замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтай дзяржавы, таму мы не хочам, каб пацярпелі нашы суайчыннікі. Таму амбасадар Краеўскі звярнуўся да палякаў у Расіі, што яны могуць скарыстацца падтрымкай польскіх дыпламатаў.

Амаль два тыдні таму ў Расіі была аб’яўленая частковая мабілізацыя.

нг