Беларуская Служба

У Кракаве прайшла прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska»

03.10.2022 10:48
У сустрэчы прынялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня.
:
Фота:Белсат

«Lodołamaczka» – неўласцівая польскай мове жаночая форма слова «lodołamacz» (‘ледакол’), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай. Кніга напісаная журналістам польскай газеты «Rzeczpospolita» і калумністам «Белсату» Русланам Шошыным. Яна ў продажы з 28 верасня.

Святлана Ціханоўская на прэзентацыі казала, што кніга не пра яе, а пра ўсіх беларусаў. На кракаўскую прэзентацыю прыйшло мноства людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, выступоўцам ладзілі авацыі стоячы, гукалі «Жыве Беларусь». Выступалі таксама аўтар кнігі Руслан Шошын, дэпутат і прафесар Павел Коваль. У час прэзентацыі Ціханоўскую называлі «пані прэзідэнт».

Да прэзентацыі Ціханоўская наведала магілу загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Пасля прэзентацыі Ціханоўская зладзіла сустрэчу з беларусамі ў цэнтры Кракава.

нг