Беларуская Служба

Маладыя людзі ў Польшчы не жадаюць вывучаць беларускую мову і літаратуру

03.10.2022 12:59
Падчас мінулагодняга набору было менш за аднаго жадаючага на месца.  
Uniwersytet Warszawski
Uniwersytet Warszawskiфота: Shutterstock/marekusz

Згодна дадзеным аб наборы ў Варшаўскі ўніверсітэт з мінулага навучальнага года, найменш папулярнымі ў гэтай ВНУ былі факультэты навуковай інфармацыі і бібліятэказнаўства - паведамляе TVN24. На адно месца па гэтай спецыяльнасці хацела паступіць толькі 0,4 кандыдата. Не намнога больш – 0,6 і 0,7 чалавека на месца адпаведна – падалі дакументы на ўкраіністыку і беларускую філалогію з англійскай мовай. Менш за аднаго кандыдата на месца (па 0,8 чалавека) зафіксавана таксама на выкладанні замежнай мовы і балтыйскай філалогіі.

Гэта азначае, што ўсе ахвотныя вучыцца на гэтых факультэтах, якія адпавядаюць мінімальным патрабаванням набору, былі прынятыя.

У сваю чаргу ў прэс-службе Ягелонскага ўніверсітэту паведамілі, што менш за ўсё дакументаў у гэтым годзе падалі на наступныя спецыяльнасці: адміністрацыя (завочная), хімія для ўстойлівага развіцця (вочная), хімія (вочная). Колькі кандыдатаў пападала на адно месца, не ўдакладнялася.

Але ёсць і такія напрамкі, дзе на адно месца больш за 20 кандыдатаў. Столькі людзей летась спрабавалі паступіць на факультэт нанаструктурнай інжынерыі – гэта самы папулярны кірунак падчас леташняга набору ў Варшаўскі ўніверсітэт. Яшчэ больш абітурыентаў прэтэндавала на юрыдычны ці псіхалагічны факультэт.

нг