Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю зафіксаваныя новыя выпадкі нелегальнага перакрочання

09.10.2022 10:12
За апошнія суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы больш за 90 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Памежная служба Польшчы паведаміла, што ўчора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 92 чалавекі. 26 чалавек падышлі да шлагбаума, але сышлі ў глыб Беларусі.

На ўчастку, які ахоўваецца пагранзаставай у Баброўніках, група 25 грамадзян Егіпта пераправілася праз раку Свіслач.

У сваю чаргу ў раёне паста ў Плоскай 16 чалавек спрабавалі трапіць у Польшчу праз памежны ўчастак Аўгустоўскага канала.

Супрацоўнікі памежнай службы з заставы Мельнік затрымалі арганізатара нелегальнага пераходу - грамадзяніна Таджыкістана, які перавозіў трох грамадзян Шры-Ланкі.

ПР/юл