Беларуская Служба

Паліцыя Польшчы распачала акцыі «Гіена» і «Зніч»

22.10.2022 17:06
Мерапрыемствы па акцыі «Гіена» гарадскія варты будуць праводзіць у вячэрні і начны час з прыборамі начнога бачання.
.
.PAP/Lech Muszyński

Паліцыя распачала акцыі «Гіена» і «Зніч» і, як штогод, клапоцяцца пра бяспеку людзей, якія наведваюць варшаўскія могілкі падчас Дня ўсіх святых і Дня ўсіх памерлых, паведаміла варшаўская паліцыя. Надыходзячае свята Усіх Святых, час павышанай актыўнасці злодзеяў, г.зв могілкавых гіен. Гэта таксама перыяд павялічанага гандлю.

22-24 кастрычніка, 28-31 кастрычніка і 1 і 2 лістапада пройдзе акцыя супраць могілкавых злодзеяў «Гіена». Мерапрыемствы па акцыі «Гіена» гарадскія варты будуць праводзіць у вячэрні і начны час з прыборамі начнога бачання.

– Пад дзеянне кішэнных злодзеяў могуць трапіць людзі, якія наведваюць могілкі. Рухаючыся па алеях, несучы кветкі і свечкі, яны могуць не заўважыць страты кашалька або дакументаў. Супрацоўнікі будуць рэагаваць на любыя парушэнні. Асаблівая ўвага будзе нададзена пажылым людзям, людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі або тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, – запэўніў Ежы Ябрашка з прэс-службы муніцыпальнай паліцыі. Ён дадаў, што функцыянеры таксама будуць рашуча рэагаваць на выпадкі ўжывання алкаголю і хуліганства.

Адначасова з кампаніяй «Гіена» будзе праводзіцца і акцыя «Зніч». Функцыянеры будуць забеспячваць правапарадак, у тым ліку сачыць за тым, каб паркоўка аўтамабіляў адбывалася толькі ў дазволеных месцах.

У межах акцыі «Зніч» гарадскія ахоўнікі правераць і гандлёвыя палаткі, у тым ліку наяўнасць у гандляра ўсіх дазволаў на ажыццяўленне такой дзейнасці.

ав