Беларуская Служба

Сёння ў польскі Закапанэ был 22,5 градусы цяпла

31.10.2022 13:25
Польскія сіноптыкі зазначаюць, што гэта апошнія цёплыя дні: з чацвярга чакаецца значнае пахаладанне.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

У гарадку Закапанэ, вядомым польскім гарналыжным курорце на поўдні краіны, сёння а 12:00 па мясцовым часе было 22,5 градусы цяпла. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы паведамляе, што сёння тэмпература ў раёне 21 градуса цяпла не з'яўляецца нечым незвычайным. Заўтра чакаецца 20 градусаў вышэй за нуль.

Польскія сіноптыкі зазначаюць, што гэта апошнія цёплыя дні: з чацвярга чакаецца значнае пахаладанне.

вс