Беларуская Служба

Польскі ўрад хоча, каб Нямеччына перадала сістэмы «Пэтрыёт» не Польшчы, а Украіне

24.11.2022 09:11
«Гэта абароніць Украіну» ад далейшых ахвяраў, адключэння электраэнергетычнай сістэмы і павысіць бяспеку на нашай усходняй мяжы», – напісаў кіраўнік Мінабароны ў Twitter.
Сістэма СПА "Пэтрыёт"MARTIN DIVISEK/PAP/EPA

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак папрасіў Нямеччыну перадаць Украіне прапанаваныя Польшчы зенітна-ракетныя комплексы «Пэтрыёт» і размясціць іх на заходняй мяжы краіны з Польшчай.

«Гэта абароніць Украіну» ад далейшых ахвяраў, адключэння электраэнергетычнай сістэмы і павысіць бяспеку на нашай усходняй мяжы», – напісаў кіраўнік Мінабароны ў Twitter.

У нядзелю міністр абароны Нямеччыны Крысцін Ламбрэхт прапанавала Польшчы перадачу сістэм супрацьпаветранай абароны «Пэтрыёт» і знішчальнікаў Eurofighter.

У панядзелак падчас тэлефоннай размовы з нямецкім бокам міністр Марыюш Блашчак прапанаваў размясціць сістэму ў Польшчы, на мяжы з Украінай. Аднак у сераду ў інтэрв'ю польскаму агенцтву PAP старшыня кіроўнай партыі ПіС Яраслаў Качыньскі ацаніў, што для бяспекі Польшчы было б лепш, калі б Нямеччына перадала гэтую тэхніку ўкраінцам і размясціла яе на захадзе Украіны. Ён дадаў, што гэта яго асабістае меркаванне.

IAR/яс