Беларуская Служба

Сенат устанавіў 2023 год Годам памяці герояў Варшаўскага гета

29.11.2022 19:11
У наступным годзе будзе адзначацца 80-я гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета.
  2023
Сенат устанавіў 2023 год Годам памяці герояў Варшаўскага гета PAP/Tomasz Gzell

Сенат абвясціў 2023 год Годам памяці герояў Варшаўскага гета. Пастанова была прынята аднагалосна. У наступным годзе будзе адзначацца 80-я гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета.

У дакуменце, які зачытала сенатар Галіна Беда, нагадвалася, што «ў створаным у 1940 годзе Варшаўскім гета немцы заключылі больш за 400 тысяч габрэяў, дзясяткі тысяч з іх памерлі ад хвароб і голаду».

«22 ліпеня 1942 года немцы пачалі маштабную дэпартацыю вязняў гета ў нямецкі лагер смерці ў Трэблінцы, у выніку якой загінулі амаль 300 тысяч варшаўскіх габрэяў», – гаворыцца ў пастанове Сената.

У дакуменце нагадваецца, што «19 красавіка 1943 г. габрэі Варшавы пачалі ўзброеную барацьбу супраць немцаў».

Сенат таксама звярнуў увагу на адукацыю маладога пакалення палякаў, якoе павіннa ведаць пра паўстаннe ў Варшаўскім гета і герояў, якія ў ім змагаліся.

IAR/аз

Сенат у Польшчы святкуе 100-годдзе першай сесіі

28.11.2022 19:14
Спікер Тaмаш Гродзкі: Сенат быў створаны, каб усталёўваць добрае і разумнае права.