Беларуская Служба

Карэйскі міністр у Гдыні: Польска-карэйскае ваеннае супрацоўніцтва развіваецца надзвычай хутка

06.12.2022 13:44
Паўднёвая Карэя паставіла Польшчы першую партыі танкаў K2 і гаўбіц K9.
 -            .
Эм Донг-Хван у порце ў Гдыні ўдзельнічаў у сімвалічнай перадачы Польшчы танкаў і гаўбіц.PAP/Adam Warżawa

Польска-карэйскае ваеннае супрацоўніцтва развіваецца надзвычай хутка, – сказаў прадстаўнік ураду Паўднёвай Карэі Эм Донг-Хван, які ў порце ў Гдыні ўдзельнічаў у сімвалічнай перадачы Польшчы танкаў і гаўбіц.

У цырымоніі перадачы прымаў удзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Паўднёвая Карэя паставіла Польшчы першую партыі танкаў K2 і гаўбіц K9.
Міністр Эм Дон Хван падкрэсліў перавагі карэйскай ваеннай тэхнікі і выказаў надзею на доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж краінамі.

«Я ўпэўнены, што гэтыя танкі і гаўбіцы будуць адыгрываць значную ролю ў сістэме абароны Польшчы, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, якая хутка змяняецца. Я веру, што ў будучыні сумесная вытворчасць танкаў K2PL і гаўбіц K9PL з польскімі вытворцамі дапоўніць баяздольнасць польскіх узброеных сілаў, а ў доўгатэрміновай перспектыве паспрыяе ўмацаванню бяспекі Польшчы», – сказаў міністр Эм Дон Хван.

10 танкаў паўднёвакарэйскай вытворчасці адправяцца ў частку ў Маронгу, якая ўваходзіць у склад 16-й Паморскай механізаванай дывізіі. У сваю чаргу 24 гаўбіцы K9 будуць перавезеныя ў полк у Вэнгажэва, які таксама належыць Паморскай дывізіі.

IAR/яс