Беларуская Служба

Дарадца Прэзідэнта РП патлумачыў, чаму Польшча замовіла ў Паўднёвай Карэі танкі і гаўбіцы

06.12.2022 14:42
«Паўднёвай Карэі характэрна тое, што велізарныя грошы выдаткоўваюцца на даследаванні і распрацоўкі тэхналогіі ваеннаабарончага сектара».
   .
Прэзідэнцкі дарадца Павел Салэк.Polskie Radio

Прэзідэнцкі дарадца Павел Салэк заявіў, што Польшчы патрэбна ўсё больш абароннай ваеннай тэхнікі. Госць Польскага радыё патлумачыў, чаму Польшча замовіла ў Паўднёвай Карэі танкі К2 і гаўбіцы К9.

- Прамысловасці ў Паўднёвай Карэі характэрна тое, што велізарныя грошы выдаткоўваюцца на даследаванні і распрацоўкі тэхналогіі ваеннаабарончага сектара і на высакаякаснае ваеннае абсталяванне. Таму гаўбіцы, сістэмы залпавага агню, танкі, самалёты карыстаюцца вельмі добрай ацэнкай сярод вайскоўцаў, – кажа дарадца прэзідэнта.

«І мы гэтую тэхніку будзем выкарыстоўваць у польскім войску. У нас няма выбару -мы павінны ўзбройвацца», – дадаў Павел Салэк.

IAR/яс