Беларуская Служба

Памежнік з Медыкі падрыхтаваныя да магчымай другой хвалі бежанцаў з Украіны

02.01.2023 08:45
У нас досвед ужо ёсць. Таму зараз мы былі б больш разумнымі і лепш арганізаванымі, пераконвае капітан Яцэк Шумэлда.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna/

Польская памежная служба гатовая прыняць магчымую другую хвалю бежанцаў з Украіны. Кожны ўкраінец, які шукае прытулку ў Польшчы, можа разлічваць на дапамогу, падкрэслілі польскія памежнікі з Медыкі і ўлады суседняга Пярэмышля.

У апошнія месяцы на памежных пераходах у Падкарпацці не было павышанага руху, як у першыя тыдні вайны, але польскія службы гатовыя да магчымага наплыву другой хвалі бежанцаў, кажа капітан Яцэк Шумэлда(Jacek Szumełda) з Бяшчадскага аддзелу памежнай службы:

- Зараз мы лепш падрыхтаваныя на выпадак, такіх ваенных дзеянняў, вынікам якіх была б хваля ўцекачоў. У нас досвед ужо ёсць. Таму зараз мы былі б больш разумнымі і лепш арганізаванымі, калі б нам давялося зноў прымаць сотні ці тысячы ўцекачоў з Украіны.

Да такой магчымасці падрыхтаваныя і прадстаўнікі самакіравання Пярэмышля, якія паклапаціліся пра адпаведную колькасць часовых месцаў для пражывання, пакеты першай дапамогі – лекі, ежу і цёплую вопратку.

IAR/аз

Польскія памежнікі затрымалі беларуса за дапамогу нелегальным мігрантам

30.12.2022 14:21
У сваю чаргу, учора з Украіны ў Польшчу ўехала 27 200 чалавек.