Беларуская Служба

Анкахворыя змогуць скарыстацца большай колькасцю кампенсаваных дзяржавай лекаў

02.01.2023 13:28
З учорашняга дня ў Польшчы дзейнічае новы спіс прэпаратаў для анкахворых, кошт якіх кампенсуе дзяржава.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Анкахворыя ў Польшчы змогуць скарыстацца большай колькасцю лекаў, кошт якіх кампенсуе дзяржава. З учорашняга дня ў Польшчы дзейнічае новы спіс такіх прэпаратаў.

Намеснік міністра аховы здароўя Мацей Мілкоўскі(Maciej Miłkowski) паведаміў, што найбольшыя змены тычацца кампенсацыі лекавых праграм у галіне раку лёгкіх:

- Кампенсаваныя будуць тры новыя метады лячэння. Апрача таго кампенсаваная будзе тэрапія, на якую вельмі разлічваюць эксперты, то бок прэпарат, які можна падаваць пасля радыкальнага выдалення пухліны ў пацыентаў з аднаклетачным ракам лёгкіх. Гэта дае станоўчыя вынікі па поўным вылячэнні пацыентаў.

Новыя прэпараты таксама ўведзены, у тым ліку, праграмы гематаанкалогіі і гематалогіі.

IAR/аз

Траціна польскіх дзяцей мае псіхалагічныя і педагагічныя праблемы

22.12.2022 11:07
Урад выдзеліць 870 мільёнаў злотых на працаўладкаванне ў школах дадатковых спецыялістаў.

Навукоўцы б'юць трывогу з-за светлавога смогу

23.12.2022 08:01
Светлавое забруджванне негатыўна ўплывае на здароўе людзей і паводзіны дзікай жывёлы, пераконваюць навукоўцы.