Беларуская Служба

Польская армія заказала чарговую партыю карабінаў Grot

02.01.2023 11:31
Гэта 5,56 мм карабін вытворчасці польскага завода Łucznik.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш БлашчакPAP/Rafał Guz

Польская армія заказвае чарговую партыю карабінаў Grot, вытворчасці польскага завода Łucznik. Завод з Радама паставіць амаль 70 тысяч адзінак згаданай зброі да канца 2026 года.. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) падчас падпісання дамовы заявіў, што Польшчы патрэбны запас сучаснай стралковай зброі:

- Калі Расія напала на Украіну, то ўлады гэтай краіны выдалі жыхарам Кіева стрэлкавую зброю, каб яны маглі абараняць сваю дзяржаву. Я нагадваю пра гэта, каб усведаміць, што Польшча патрабуе большай колькасці карабінаў Grot.

Карабіны Grot выкарыстоўваюцца, у тым ліку ўкраінскімі войскамі. Украінцы атрымалі іх у якасці польскай вайсковай дапамогі пасля агрэсіі Расіі.

IAR/аз