Беларуская Служба

Комплексы «Patriot» едуць у Польшчу

23.01.2023 13:31
Яны павінны ўмацаваць усходні фланг НАТА на мяжы з Украінай.
a Patriot
Сістэмa «Patriot»Авторство: Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA. German Patriot, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8468140

Сёння раніцай пачалася транспарціроўка нямецкіх комплексаў «Patriot» у Польшчу. Яны павінны ўмацаваць усходні фланг НАТА на мяжы з Украінай. Тым часам дыскусія аб пастаўках ва Украіну баявых танкаў «Леапард» працягваецца. Адсутнасць рашучасці сацыял-дэмакратаў у гэтым пытанні расколвае нямецкую палітычную сцэну.

Першыя два з трох абяцаных ЗРК «Patriot» будуць разгорнутыя ў паўднёвай частцы Люблінскага ваяводства, прыкладна ў 60 кіламетрах ад украінскай мяжы. Яны будуць інтэграваныя ў польскую сістэму камандавання.

Пускавыя ўстаноўкі «Patriot», перадыслакаваныя з гарадка Гнойен у Мекленбургу, павінны забяспечыць большую абарону польскай паветранай прасторы і ўмацаваць усходні фланг Паўночнаатлантычнага альянсу.

Ля Замасця ўжо каля тыдня знаходзяцца нямецкія жаўнеры, якія павінны забяспечыць аператыўную перадачу ўзбраення польскаму боку.

Тым часам дыскусіі вакол танкаў «Леапард» працягваюцца. У той час як СДПГ выступае супраць іх адпраўкі ва Украіну, хрысціянскія дэмакраты перакананыя, што трэба гэта зрабіць як мага хутчэй.
Учора кіраўнічка МЗС Германіі Аналена Бербак заявіла, што Германія дазволіць Польшчы рээкспартаваць танкі ва Украіну, калі палякі вырашаць гэта зрабіць.

IAR/аз