Беларуская Служба

Міністэрства нацыянальнай абароны працягне праграму будаўніцтва ціраў

27.01.2023 14:02
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак адкрыў у Школьным комплексе ў Пяставе віртуальны цір.
Міністр Блашчак падчас адкрыцця ціруPAP/Mateusz Marek

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ўдасканаленне навыкаў стральбы важна ва ўмовах пагроз бяспекі з боку Расіі. Ён дадаў, што ў мінулым годзе Міністэрства нацыянальнай абароны заключыла 104 кантракты на стварэнне стрэльбішчаў. У выніку створана 95 віртуальных і 9 пнеўматычных ціраў. Міністэрства абароны вылучыла амаль 20 мільёнаў злотых на субсідзіраванне гэтага віду стрэльбішчаў. Віцэ-прэмʼер запэўніў, што праграма будзе прадоўжана і ў гэтым годзе.

Дырэктар Школьнага комплексу ў Пяставе Яраслаў Сталярчык сказаў, што віртуальны цір дазваляе не толькі традыцыйныя трэніроўкі па стральбе, але і дазваляе разыгрываць віртуальных сцэнарыі на полі бою і супрацоўніцтва некалькіх стралкоў. Дырэктар падкрэсліў, што ў ціры вучаць бяспечнаму валоданню зброяй, мануальнага абслугоўвання, назіральнасці, рэфлексу і цэльнасці. Ён дадаў, што навучанне на такім стрэльбішчы эфектыўнае і ўніверсальнае, абапіраецца на розных сцэнарыях, заснаваных на 3D-прасторы.

Міністр абароны дадаў, што цікавасць да стральбы павінна быць шырокай. Ён патлумачыў, што для стрымлівання патэнцыйнага агрэсара Польшча ўмацоўвае свае ўзброеныя сілы, але таксама прасоўвае навыкі стральбы па-за межамі арміі.

ав