Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Ідзе работа па стварэнні медыцынскіх войск

27.01.2023 16:02
«Часы, якія мы назіраем сёння, паказваюць,наколькі важная баявая медыцына для падтрымкі ў сітуацыі, калі працяглы ўзброены канфлікт носіць сурʼёзны характар», – дадаў прэзідэнт.
.
А. ДудаPAP/Radek Pietruszka

Ідзе праца па стварэнні медыцынскіх войскаў, паведаміў прэзідэнт Анджэй Дуда ў пятніцу падчас святкавання 20-годдзя стварэння Ваенна-медыцынскага інстытута ў Варшаве.

Падчас цырымоніі прэзідэнта суправаджалі яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда. У ёй таксама браў удзел віцэ-прэм'ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Дуда падзякаваў супрацоўнікам інстытута за клопат пра вайскоўцаў і іх семʼі, а таксама за дапамогу пацыентам з усёй краіны. Ён таксама падзякаваў ім за дапамогу ў барацьбе з пандэміяй Covid-19, у тым ліку за мяжой.

«Сёння і за мінулы год я вам вельмі дзякую за дапамогу Украіне. Я ведаю, што вы лечыце параненых вайскоўцаў, падтрымліваеце ўкраінскую медыцынскую службу, удасканальваеце яе навучаннем, супрацоўнічаеце з імі штодня, за дапамогу Украіне, якая абараняецца ад расійскага нападу», – сказаў прэзідэнт.

«Наперадзе ў вас таксама вялікая праца. Сёння ёсць планы, якія, магчыма, будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час. Літаральна сёння прэмʼер-міністр, міністр нацыянальнай абароны разам з кіраўніком Інстытута працуюць над стварэннем новага тыпу арміі – медыцынскія войскі», – паведаміў Анджэй Дуда.

«Часы, якія мы назіраем сёння, паказваюць, наколькі важная баявая медыцына для падтрымкі ў сітуацыі, калі працяглы ўзброены канфлікт носіць сурʼёзны характар», – дадаў прэзідэнт.

ав