Беларуская Служба

Польшча асудзіла тэрарыстычны напад на сінагогу ў Ерусаліме

28.01.2023 07:54
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў у сацсетках спачуванні сем'ям загінулых.
Zbigniew Rau
Zbigniew RauPAP/EPA/CLEMENS BILAN / POOL


Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў асудзіў тэрарыстычны напад на сінагогу ва ўсходнім Ерусаліме. Загінулі сем чалавек.
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў у сацсетках спачуванні сем'ям загінулых.

«Гэта страшная жорсткасць у адносінах да нявінных людзей, якія маліліся ў Доме Божым у раёне Неве Якаў. Я рашуча асуджаю гэты варварскі тэрарыстычны акт і падзяляю боль семʼяў ахвяр. Няхай літасцівы Бог палегчыць іх пакуты», – напісаў міністр Раў ў Twitter.

Сем чалавек загінулі і 10 атрымалі раненні ў выніку нападу ва Усходнім Ерусаліме. Па дадзеных паліцыі, злачынец пачаў страляць па людзях, якія выходзілі з сінагогі пасля суботняй малітвы. Тэрарыст спрабаваў уцячы на ​​машыне, але быў забіты сіламі бяспекі.
Справай асабіста займаецца прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньюгу, які склікаў крызісную групу.

Напад на сінагогу таксама асудзілі ЗША.

IAR/яс