Беларуская Служба

За апошнія суткі беларускія службы зноў прывезлі да польскай мяжы мігрантаў

28.01.2023 12:14
Учора 26 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу.
Ілюстрацыйны здымакTwitter/Straz_Graniczna

Пра тое, што беларускія службы зноў дамамагалі мігрантам, паведамляе Польская Памежная служба ў Twitter.

Адзінаццаць чалавек падышлі да сталёвага бар'ера, але ўбачыўшы патрулі польскай памежнай службы адступілі ўглыб Беларусі.

На ўчастак мяжы, за які адказвае пост у Чарэмчы, беларускія службы прывозілі мігрантаў, давалі ім указанні, калі спрабаваць перакрочыць мяжу, а потым вярнулі іх у Беларусь.

За акцыяй назіралі аператары электроннай загароды.