Беларуская Служба

Біскуп Скамароўскі : Кожны дзень у Луцкую вобласць прывозяць забітых 2-3 жаўнераў

28.01.2023 13:33
Біскуп падзякаваў Польшчы і палякам за гуманітарную дапамогу.
біскуп Луцкай дыяцэзіі Віталій Скамароўскіhttps://www.youtube.com/watch?v=fbIqr5CFTC0

Самае страшнае, што кожны дзень у нашую вобласць прывозяць па два-тры загінулыя салдаты. Гэта мужчыны ў росквіце жыцця -гадоў дваццаці, трыццаці, да пяцідзесяці, у якіх ёсць жонкі, дзеці. Гэта самы вялікі жах гэтай вайны», — сказаў у Торуні біскуп Луцкай дыяцэзіі Віталій Скамароўскі. Сакратар Канферэнцыі Біскупаў Украіны біскуп Скамароўскі прыняў удзел у сімпозіуме «Выявы прымірэння» ў Акадэміі сацыяльнай і медыйнай культуры ў Торуні.

Біскуп падзякаваў Польшчы і палякам за гуманітарную дапамогу: «Асабліва за тое, што вы прынялі нашых людзей - маці з дзецьмі, якія беглі ад вайны. Вельмі важна, каб мужчыны, якія засталіся, маглі ваяваць, не баючыся за сваіх родных», - сказаў ён.

У Луцку раздаюць гуманітарную дапамогу, якую Украіна атрымлівае з Польшчы і іншых краін. Біскуп Скамароўскі адзначыў, што кафедральная парафія ў Луцку налічвае каля 400 чалавек, штодзённа раздаецца 800-850 набораў дапамогі.

PAP/яс