Беларуская Служба

Расія вядзе ў Польшчы кампанію па дэзынфармацыі

01.02.2023 19:32
Ейная мэта – правакаванне варожасці паміж Захадам і Украінай, кажа прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.
- -
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў ЖарынFoto: Ewa Plisiecka/PRdZ

Расія вядзе ў Польшчы дэзынфармацыйную кампанію, накіраваную, у тым ліку, на вымантачванне дадзеных і правакаванне варожасці паміж Захадам і Украінай, напісаў у Twitter прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

У рамках згаданых мерапрыемстваў, між іншым, быў сфабрыкаваны фальшывы ліст ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і расклейваліся плакаты з заклікам збіраць дадзеныя пра ўкраінцаў, якія жывуць у Польшчы.

Станіслаў Жарын падкрэсліў, што падобная дзейнасць праводзіцца і ў іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Літве і Латвіі, і што гэта частка міжнароднай дэзынфармацыйнай дзейнасці Расіі.

«Крэмль пераконвае, што еўрапейскія краіны, якія прынялі ўцекачоў з Украіны, цяпер рыхтуюцца да мабілізацыі сярод украінцаў. Паводле расійскіх тэзісаў, украінскія грамадзяне павінны быць прымусова высланыя з еўрапейскіх краінаў назад ва Украіну», – кажа Жарын.

IAR/аз