Беларуская Служба

Польскія фермеры пратэстуюць на дарогах на памежжы з Украінай

02.02.2023 13:02
Работнікі сельскай гаспадаркі пачалі акцыі пратэсту ў чацвер на дарогах, якія вядуць да памежных пераходаў у Дарахуску і Грэбенным у Любельскім ваяводстве.
Polsko-ukraińskie przejście graniczne w Dorohusku
Polsko-ukraińskie przejście graniczne w DorohuskuPAP/Wojtek Jargiło

Арганізатары пратэсту перакрываюць трактарамі частку руху грузавікоў.

Фермеры пратэстуюць супраць наплыву ўкраінскага збожжа на польскі рынак.

Каля 70 сельскагаспадарчых трактароў і столькі ж легкавых аўтамабіляў сабраліся на месцы запланаванай акцыі пратэсту на нацыянальнай дарозе № 12 каля Акопаў.

Паводле дамоўленасці з удзельнікамі сходу, у напрамку мяжы з Украінай у Дарагуск будуць прапускацца аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай, гаручым і прадуктамі харчавання, у адваротным накірунку – такі ж грузавы транспарт. Акцыя пратэсту была заяўленая і працягнецца да поўначы 3 лютага.

У акцыі пратэсту ўдзельнічаюць 300-400 чалавек, задзейнічана каля ста трактароў.

Прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрус паведаміў, што раніцай на пераходзе ў Дарагуску на выезд з Польшчы ва Украіну чакалі каля 110 грузавікоў, разліковы час чакання – 5 гадзін. На ўездзе ў Польшчу праверкі праводзіліся пастаянна.

Затое на выездзе з Польшчы ва Украіну на пераходзе Грабенне чакалі каля 65 грузавікоў, час чакання – 5 гадзін. На ўкраінскім баку мяжы на ўезд у Польшчу знаходзіліся 150 грузавікоў з меркаваным часам чакання 10 гадзін.

PAP / вх