Беларуская Служба

Нацыянальны стадыён у Варшаве застанецца зачыненым яшчэ некалькі тыдняў

10.02.2023 09:52
Міністр Каміль Бартнічук патлумачыў, што эксперты даследуюць адзін з элементаў даху Нацыянальнага стадыёну ў Варшаве.
Stadion PGE Narodowy w Warszawie
Stadion PGE Narodowy w WarszawiePAP/Leszek Szymański

Міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук паведаміў, што поле і трыбуны Нацыянальнага стадыёна ў Варашаве застануцца зачыненымі яшчэ як мінімум некалькі тыдняў. Офісы ва ўстанове працуюць у звычайным рэжыме. Міністр Каміль Бартнічук патлумачыў, што эксперты даследуюць адзін з элементаў даху Нацыянальнага стадыёну ў Варшаве:

-Гэта важны цэнтральны эдемент, які трымае ўсе канаты даху. Частка экспертаў схілялася да думкі, што гэтыя пашкоджанні не ствараюць небяспекі і спартовы аб'ект можна эксплуатаваць далей. Аднак іншая частка прытрымлівалася супрацьлеглага меркавання. Патрэбныя дадатковыя даследаванні абʼекту, яны могуць доўжыцца 2-3 тыдні.

Палітык удакладніў, што ёсць шмат прыкметаў нязначнасці пашкоджанняў, якія не, праўдападобна, не вымагаюць замены пашкоджанага элементу, а разам з тым і дэмантажу і паноўнай зборкі канструкцыі даху. Па гэтай прычыне – як сказаў міністр спорту – кошт рамонту павінен складаць мільёны, а не сотні мільёнаў злотых.

iar/эж